Прыём у 10 клас

О приеме лиц для получения общего среднего образования в гимназиях, средних школах

Для навучэнцаў, якія скончылі IX клас, і якія вырашылі працягнуць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у 2024/2025 навучальным годзе будзе адкрыта 13 X-х класаў.

Значна пашырыцца спектр X класаў з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў (модуляў) на павышаным узроўні, і скароціцца колькасць класаў з вывучэннем усіх прадметаў на базавым узроўні.

Звяртаем увагу, што X класы з вывучэннем вучэбных прадметаў на базавым узроўні застануцца толькі ў Клецкай сярэдняй школе №2, Янавіцкай, Азярэчанскай і Заастравецкай сярэдніх школах.

З мэтай ранняй прафарыентацыі вучняў у раёне пашыраецца спектр і колькасць навучэнцаў, якія могуць быць залічаны ў класы прафесійнай накіраванасці:

- педагагічныя Х класы адкрыюцца ў Клецкай сярэдняй школе № 1 і Клецкай сярэдняй школе №3;

- аграрныя Х класы пачнуць работу ў Кухчыцкай, Морацкай і Зубкоўскай сярэдніх школах;

- інжынерныя класы чакаюць дзесяцікласнікаў у гімназіі г. Клецка, Клецкай сярэдняй школе №1, Клецкай сярэдняй школе №3, Рассветаўскай сярэдняй школе;

- першы ваенна-патрыятычны Х клас з 1 верасня 2024 года будзе працаваць на базе Клецкай сярэдняй школы №2.

Заява пры прыёме ў X клас падаецца ў прыёмную камісію школы ў перыяд з 12 чэрвеня па 10 жніўня. На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня дырэктарам школы выдаецца загад аб прыёме вучняў у Х клас.

Адказны за прыём дакументаў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дзейка Д.А., тэлефон +375 17 93 61182

Кантрольныя лічбы прыёму на 2024/2025 навучальны год для атрымання за кошт сродкаў раённага бюджэту агульнай сярэдняй адукацыі

разгарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле