Інфармацыйна-метадычны кабінет

Інфармацыйна-метадычны кабінет - гэта магчымасць арганізаваць метадычную прастору для педагогаў, якая стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак, аператыўная метадычная дапамога маладым спецыялістам, магчымасць вопытным педагогам падзяліцца вопытам работы.

Мэта дзейнасці кабінета - стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагога, росту яго творчага патэнцыялу.

Задачы інфармацыйна-метадычнага кабінета:

  • стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак для педагогаў установы дашкольнай адукацыі;
  • дазваляе атрымаць узоры неабходных дакументаў (навучальна-праграмнай дакументацыі, нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый);
  • забяспечвае аператыўную дапамогу ў рабоце педагога.

Структурныя кампаненты інфармацыйна-метадычнага кабінета

разгарнуць
  • сектар нарматыўнага прававога забеспячэння (банк заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь: Канстытуцыя, Законы, Указы Прэзідэнта, дырэктывы, Кодэксы, пастановы Савета Міністраў, палажэнні, інструкцыі і г. д.);
  • сектар метадычнай работы (вучэбна-метадычныя комплексы - праграмы дашкольнай адукацыі, у тым ліку спецыяльнай, праграмы для аказання дадатковых паслуг, вучэбныя выданні, сродкі навучання і інш.);
  • кніжны фонд (дзіцячай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры для педагагічных работнікаў і законных прадстаўнікоў, перыядычныя друкаваныя выданні; даведачная літаратура: слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі і інш.);
  • сектар аналітычнай работы (матэрыялы па вывучэнні і аналізу вынікаў маніторынгу якасці ўмоў дзейнасці дашкольнай установы, якасці здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу, карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям і інш.);
  • сектар атэстацыі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў (заканадаўчыя акты і метадычныя матэрыялы па атэстацыі і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў);
  • сектар інавацыйных педагагічных дасягненняў (інфармацыя аб фундаментальных практыка-арыентаваных даследаваннях у сферы дашкольнай адукацыі, абагульненне педагагічнага вопыту дашкольнай установы і інш.);
  • інфармацыйна-тэхнічны сектар (камп'ютарнае і праграмнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу: DVD-плэер, дыскі з аўдыё -, відэазапісамі і інш.);
  • сектар ідэалагічнай работы (дзяржаўная сімволіка, матэрыялы да адзінага дня інфармавання, актуальныя паведамленні ў сродках масавых інфармацый і інш.);
  • педагагічныя выставы - тэматычныя, пастаянна-дзеючыя, эпізадычныя, перасоўныя і інш.;
  • тэматычныя каталогі і картатэка метадычнага забеспячэння: навучальных выданняў, сродкаў навучання, абсталявання і інш.
згарнуць

Развіццё метадычнага патэнцыялу педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі

разгарнуць

Напрамкі метадычнай дзейнасці педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі:

  • Самаадукацыя (тэмы па самаадукацыі выбіраюцца ўсімі педагагічнымі работнікамі на 2 гады, складаецца план дзейнасці самаадукацыі, вынікам працы з'яўляецца метадычны прадукт: сцэнарыі, мерапрыемствы, распрацоўкі адкрытых заняткаў, праекты і г.д. Вывучаны вопыт або прадукт педагагічнай дзейнасці прадстаўляецца на МА або любых іншых метадычных фарміраваннях).
  • Удзел у метадычных аб'яднаннях.
  • Удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, па накірунку педагагічнай дзейнасці работніка.
  • Публікацыі педагагічных работнікаў, выступленні, усе віды вядзення справаздачнай дзейнасці.
  • Атэстацыя педагагічнага работніка (падрыхтоўка матэрыялаў, вопыту для атрымання пэўнай катэгорыі, прадстаўленне вопыту, пацверджанне).
згарнуць

Перыядычныя выданні для педагогаў

разгарнуць

Метадычныя парталы

разгарнуць

edu.gov.by – Міністэрства адукацыі РБ

www.belarus.by - Афіцыйны сайт Беларусі

www.edu.by – Беларускі нацыянальны адукацыйны інтэрнэт-партал

mir.pravo.by - Дзіцячы прававы сайт

nihe.bsu.by - Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

nasb.gov.by - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

estu.by - Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

www.adu.by - Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"

crane.unibel.by - Клуб "Хрустальны журавель"

ripo.unibel.by - Адукацыйны партал "Прафесійная адукацыя"

academy.edu.by - Акадэмія паслядыпломнай адукацыі

tvoi-mir.unibel.by - Сайт метадычнай падтрымкі развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў

brsm.by - Інтэрнэт - партал Моладзь Беларусі

www.bsu.by - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

bspu.by - БДПУ імя М.Танка

rctkum.by - Аддзяленне краязнаўства ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства"

portal.gov.by – Адзіны партал электронных паслуг

www.belta.by - Сайт БелТА

nastgaz.by - Настаўніцкая газета

www.n-asveta.by - Народная асвета

www.aiv.by - Выдавецтва  "Адукацыя і выхаванне"

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле