Міншчына спартыўная. Вясна

20.04.2024
разгарнуць

20.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна быў праведзены турнір па футболе паміж 5-8 класамі. Першыя хвіліны матчу прайшлі ў роўнай барацьбе, каманды прыглядаліся адзін да аднаго. Забітыя або прапушчаныя мячы ў вароты выклікалі буру эмоцый не толькі ў заўзятараў, але і ў саміх гульцоў.  Футбол - не проста гульня. Футбол-гэта радасць, гэта задавальненне, гэта захапленне, гэта здароўе!

згарнуць

13.04.2024
разгарнуць

13.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна быў праведзены Дзень здароўя "Залатая скакалка", на якім вучні спаборнічалі ў скачках праз кароткую скакалку за 1 хвіліну. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і падлеткаў, адпавядала ўзросту ўдзельнікаў, былі ўлічаны фізічныя магчымасці і дадзеныя дзяцей.

згарнуць

06.04.2024
разгарнуць

06.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшла спартыўна-забаўляльная праграма "Вясновы квэст". Дадзенае мерапрыемства крок у бок здароўя і добрага настрою.  Для дзяцей было шмат пацешных конкурсаў і вясёлых эстафет у якіх спартсмены змаглі праявіць свае спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Каманды спаборнічалі ў хуткасці, спрыту, уменні працаваць зладжана.

згарнуць

30.03.2024
разгарнуць

30.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Вясновыя эстафеты”. Навучэнцы спаборнічалі ў спрыту, трапнасці і шпаркасці. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

згарнуць

23.03.2024
разгарнуць

23.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў турнір па піянерболе сярод 5-8 класаў. Гульня была вельмі напружанай, бо да апошняга было невядома, хто апынецца пераможцам. Розніца ў балах была зусім нязначная, лік мяняўся на карысць то адной, то іншай каманды. Вучні гулялі з задавальненнем і спартыўным азартам, атрымалі пазітыўныя эмоцыі, паказалі зладжаную працу ў каманднай гульні.

згарнуць

16.03.2024
разгарнуць

16.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў спартыўны вольны час "Скакалка, абруч, мяч – спартыўныя сябры". Вучні спаборнічалі з розным спартыўным інвентаром: мяч, абруч, тэнісныя ракеткі, шары і скакалка. Мерапрыемства прайшло вельмі згуртавана, было шмат дзіцячых усмешак, навучэнцы вельмі добра правялі час, а галоўнае з карысцю для здароўя.

згарнуць

09.03.2024
разгарнуць

09.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшло першынство па настольным тэнісе ў атмасферы рызыкі і спартыўнага духу. Турнір сабраў аматараў настольнага тэніса. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх катэгорыях: сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, і камандныя. Першынство па настольным тэнісе – гэта выдатная магчымасць для навучэнцаў школы праявіць свае спартыўныя навыкі і ўмацаваць здароўе.

згарнуць

02.03.2024
разгарнуць

02.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" навучэнцы Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна вырашылі сустрэцца ў спартыўнай зале, каб зладзіць спаборніцтвы і пагуляць у рухомыя гульні "Разам весела гуляць". Забавы даставілі дзецям велізарную радасць і прынеслі неацэнную карысць іх здароўю.

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле