Метадычная капілка

Якасны склад педагагічных кадраў

разгарнуць

Картатэка абагульнення эфектыўнай педагагічнай практыкі педагогаў

разгарнуць

Картатэка

 абагульнення эфектыўнай педагагічнай практыкі педагогаў

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка.

Прадмет, стаж работы, катэгорыя

Тэма абагульнення вопыту работы

Год абагульнення вопыту

Напрацоўкі і матэрыялы

 

1.

Чывель

Аксана

Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 19 гадоў

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай дзейнасці

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2012/2013 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

2.

Валасевіч Данута Міхайлаўна,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 30 гадоў

 

Кампетэнтнасны падыход у навучанні гісторыі і грамадазнаўства як сродак фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2014/2015 н.г.

Практычныя матэрыялы па арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці

3.

Лобка

Данута

Рышардаўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 34 гады

Лексическая работа на уроках русского языка

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2015/2016 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

4.

Мілішкевіч

Сафія

Васільеўна, настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 32 гады

Выкарыстанне вусных практыкаванняў у адукацыйным працэсе па

матэматыцы як сродак фарміравання вылічальных навыкаў навучэнцаў

Выступленне на педагагічным савеце (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2016/2017 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

5.

Аўдзей Людміла Эдуардаўна,

настаўнік геаграфіі і біялогіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 21 год

Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках геаграфіі як важнейшая ўмова

актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2017/2018 н.г

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

6.

Валасевіч Данута Міхайлаўна,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 34 гады

 

Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках гісторыі як найважнейшая ўмова актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і кампетэнтнасці педагога

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2018/2019 н.г.

Практычныя матэрыялы па арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці

7.

Валасевіч Данута Міхайлаўна,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 35 гадоў

 

Фарміраванне даследчых кампетэнцый вучняў на ўроках гісторыі

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу 2019/2020 н.г.

Практычныя матэрыялы па фарміраванні даследчых кампетэнцый вучняў на ўроках гісторыі

8.

Валасевіч Данута Міхайлаўна,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 36 гадоў

Рэсурсны цэнтр як сродак удасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу 2020/2021 н.г.

Практычныя матэрыялы па ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый педагогаў

9.

Ждановіч Кацярына Аляксандраўна,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 10 гадоў

Рухомыя гульні як сродак развіцця спрытнасці малодшых школьнікаў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэ рыялу

(прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2020/2021 н.г.

Практычныя матэрыялы па ўдасканаленні фізічнага развіцця малодшых школьнікаў

10.

Чывель

Аксана

Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 28 гадоў

Школьны музей як выток маральна-духоўнага і грамадзянска- патрыятычнага выхавання падлеткаў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2021/2022 н.г.

Распрацоўкі пазакласных мерапрыемстваў

11.

Рэзнік

Таццяна Генадзьеўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 31 год

Фарміраванне ў малодшых школьнікаў паняцця аб даўжыні і яе вымярэннях

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2022/2023 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў

 

               Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце     (подпіс)    А.І.Ждановіч

згарнуць

Педагагічны савет "Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: новыя інструменты і стратэгіі"

05.04.2024
разгарнуць

5 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў педагагічны савет "Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: новыя інструменты і стратэгіі", на якім абмяркоўвалі пытанні выхавання патрыятызму, грамадзянскасці і маральнасці. 

Мэта: распрацаваць адзіную сістэму работы выхаваўчага працэсу ўстановы па фарміраванні ў вучняў сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі.

згарнуць

Педагагічны савет "Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў"

04.01.2024
разгарнуць

04.01.2024 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год быў праведзены педагагічны савет "Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў", дзе была прааналізавана сістэма работы з высокаматываванымі вучнямі, настаўнікі і выхавальнік дашкольнай групы падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні сучасных методык і  інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, разгледжаны пытанні па самаадукацыі як сродак павышэння педагагічнага майстэрства, а таксама удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці як сродак павышэння якасці ўрока.

згарнуць

Педагагічны савет "Аб выніках работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год і плане работы на 2023/2024 навучальны год"

31.08.2023
разгарнуць

31.08.2023 згодна з планам работы ўстановы адукацыі быў праведзены педагагічны савет "Аб выніках работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год і плане работы на 2023/2024 навучальны год". На педагагічным савеце быў праведзены падрабязны аналіз работы калектыва па вучэбнай, метадычнай, выхаваўчай рабоце, кадравым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ў 2022/2023 навучальным годзе.  Выпрацаваны асноўныя накірункі дзейнасці ў новым навучальным годзе.

згарнуць

Педагагічны савет "Аб пераводзе вучняў І-VІІІ класаў"

31.05.2023
разгарнуць

31.05.2023 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2022/2023 навучальны год быў праведзены педагагічны савет "Аб пераводзе вучняў І-VІІІ класаў", дзе былі прааналізаваны вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў за 2022/2023 навучальны год. Па выніках педагагічнага савета ўсе вучні пераведзены ў наступныя класы.

згарнуць

Педагагічны савет "Аб допуску ў 2023 годзе вучняў ХІ класа да цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" па завяршэнні навучання і выхавання на IIІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі"

12.05.2023
разгарнуць

12.05.2023 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2022/2023 навучальны год быў праведзены педагагічны савет "Аб допуску ў 2023 годзе вучняў ХІ класа да цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" па завяршэнні навучання і выхавання на IIІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі", дзе былі прааналізаваны вынікі паспяховасці вучняў XІ класа па вучэбным прадмеце "Беларуская мова", выкананне праграмнага матэрыялу па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Русский язык" за 2022/2023 навучальны год. Па выніках педагагічнага савета ўсе вучні дапушчаны да здачы 14.05.2023 цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова".

згарнуць

Занальны этап раённага конкурса прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў "Самы класны класны"

17.02.2023
разгарнуць

17 лютага 2023 года на базе ДУА "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў занальны этап раённага конкурса прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў "Самы класны класны", у якім прыняла ўдзел настаўнік англійскай мовы Кулік Дар’я Мікалаеўна.

Дар’я Мікалаеўна прадэманстравала высокі ўзровень валодання педагагічнай тэхнікай і навыкамі правядзення сучасных выхаваўчых мерапрыемстваў.

З вучнямі 7 класа быў праведзены класны час "Сакрэты здароўя чалавека і яго жыццядзейнасці" падчас якога вучні ў займальнай форме замацавалі веды аб сакрэтах захавання і ўмацавання здароўя, здаровага харчавання, ладу жыцця, правілах дарожнага руху.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат новых ведаў, станоўчых эмоцый і карысныя падарункі. Жадаем Дар’і Мікалаеўне ўдачы і творчых поспехаў у працы!

згарнуць

Школьны этап раённага конкурса работ даследчага характару "Дерзайте, вы талантливы!"

14.02.2023
разгарнуць

14 лютага 2023 года вучні 5-10 класаў установы сталі ўдзельнікамі школьнага этапу раённага конкурса работ даследчага характару "Дерзайте, вы талантливы!".

Вучні даследавалі карысць хлеба, блюды татар, каляровую палітру твораў А.С.Пушкіна, этымалогію назваў прадметаў побыту беларускіх сялян, мнагавугольнікі, шары, маркі асобнага атрада БНР з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў.

Падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю вучні праявілі творчыя здольнасці, зацікаўленасць у выніках сваёй працы і жаданне займацца даследчай дзейнасцю. Наперадзе – раённы конкурс работ даследчага характару. Жадаем перамог!

згарнуць

РКР па вучэбным прадмеце "Гісторыя Беларусі"

31.01.2023
разгарнуць

На падставе загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2022 № 476 “Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”, загада начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ад 31.08.2022 № 406 “Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”, загада начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама ад 16.01.2023 № 40 “Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах раёна ў 2022/2023 навучальным годзе”, 31 студзеня 2023 вучні 10 класа Кухчыцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай кантрольнай рабоце па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”.

згарнуць

Педагагічны савет "Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў як сродак фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў"

05.01.2023
разгарнуць

05.01.2023 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2022/2023 навучальны год быў праведзены педагагічны савет “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў як сродак фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў”.

Падчас педагагічнага савета настаўнікі Місюкевіч А.В. і Рэзнік Т.Г. прадэманстравалі прымяненне “гексаганальнага навучання” на ўроках у пачатковых класах. 

Аўдзей Л.Э., настаўнік біялогіі і геаграфіі, прапанавала прыёмы па развіцці асобы вучняў праз фарміраванне “гнуткіх” навыкаў пры падрыхтоўцы да алімпіяд, конкурсаў, творчых праектаў.

Аб фарміраванні асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў з дапамогай  сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве расказала настаўнік анлійскай мовы Кулік Д.М. Дар’я Мікалаеўна спынілася на выкарыстанні прыёмаў “акварыум”, “карусель”, “ролевая гульня”.

Майсейчык В.В. пазнаёміла з метадычнай капілкай сучасных урокаў рускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем фрагментаў мастацкіх фільмаў-экранізацый.

Аб арганізацыі праектнай дзейнасці ва ўрочны і пазаўрочнай час з прымяненнем “кейс-стадзі” паведаміла Мілішкевіч С.В., настаўнік матэматыкі.

Круглік Л.М. прывяла прыклады прымянення візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках працоўнага навучання.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. і кіраўнік МА прыродазнаўча-матэматычнага цыкла правялі майстар-клас “Фарміраванне станоўчага іміджа школы”. Педагогі прадэманстравалі метадычнае майстэрства, умелае валоданне педагагічнай тэхнікай. У выніку педсавета педагагічны кейс настаўнікаў папоўніўся новымі прыёмамі педагагічных тэхналогій.

згарнуць