80 гадоў з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Экскурсія па школьным музеі "Вайна ў памяці маёй"

04.04.2024
разгарнуць

4 красавіка ў рамках плана мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была праведзена экскурсія па школьным музеі "Вайна ў памяці маёй".

Неад’емнай часткай мерапрыемства стала наведванне школьнага музея з разглядам пытання "Партызанскі рух на Клетчыне", пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Круглік Л.М.

Лілія Мікалаеўна распавяла аб выпуску агітацыйных улётак, бюлетэняў, зваротаў, газет на працягу 1941-1945 гг., якія ўмацоўваюць веру насельніцтва ў перамогу над ворагам.

У завяршэнні мерапрыемства педагог-арганізатар распавяла навучэнцам, у гонар каго названая вуліца Гагарына ў Клецку, Юрыя або Івана.

згарнуць

Старт Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні"

27.02.2024
разгарнуць

27.02.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні", падчас якой навучэнцы школы пазнаёміліся з мэтамі і задачамі патрыятычнага праекта.

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле