Мэта работы і задачы ўстановы ў 2023/2024 навучальным годзе

Мэта: забеспячэнне сучаснай якаснай адукацыі ў адпаведнасці з запытамі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і актуальнымі запытамі грамадства, фарміраванне патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і культуры навучэнцаў праз арганізацыю работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

Задачы:

  1. Фарміраваць грамадзянскасць і патрыятызм у выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы праз спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць.
  2. Павышаць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацыі і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, арганізацыю профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі, выніковы ўдзел у алімпіядах, творчых і інтэлектуальных конкурсах, даследчую дзейнасць.
  3. Ствараць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз арганізацыю метадычнай работы, непарыўную адукацыю і самаадукацыю.
  5. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу, працягваць работу па прафесійнай арыентацыі падлеткаў.
  6. Удасканальваць інфармацыйнае асяроддзе і бяспечныя ўмовы адукацыйнага працэсу сродкамі ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

 

Дадаткова ў гэтым раздзеле