"Мой родны кут, як ты мне мілы..."

 

Кансультацыя «Беларуская мова – наша родная мова»

разгарнуць

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Генетычная і псіхалагічная блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічнага падыхода да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў.

Мэта працэсу маўленчага і лінгвістычнага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя – фарміраванне ў дашкольнікаў маўленчай дзейнасці на беларускай мове, набліжанай па ўзроўні да адпаведнай дзейнасці на рускай мове, стварэнне перадумоў для выхавання двухмоўнай асобы. Таму родная мова з’яўляецца адначасова і мэтай, і сродкам навучання і выхавання.

Авалоданне разам з рускай мовай беларускай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.

Рускамоўныя дзеці ў Беларусі ў асноўным разумеюць беларускае маўленне, могуць узнаўляць асобныя словы, выразы, невялікія вершаваныя творы і г.д. У дашкольнікаў ствараюцца “жыццёвыя” ўяўленні аб рускай і беларускай мовах і іх элементах. Але пры стыхійным засваенні блізкароднасных моў у дзяцей развіваецца сумешаны механізм стварэння тэкстаў на гэтых мовах. Дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца “чуццё” адной і другой мовы. Авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў ходзе спецыяльна арганізаванага мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове.

Мэта навучання беларускай мове – выхаванне ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміраванне чуйнасці да моўных норм і сродкаў выразнасці; развіццё адпаведнай моўнай здольнасці.

Фактарам, які станоўча ўплывае на засваенне беларускай мовы як роднай, з’яўляецца, перш за ўсё, выхаванне ў дзяцей цікавасці і сімпатыі да яе як “мове прыемнасці” (А.А. Лявонцьеў), здольнай задавальняць эстэтычныя, гульнёвыя, пазнавальныя і іншыя запытанні дзяцей.

З мэтай навучання беларускай мове з дзецьмі можна выкарыстоўваць беларускія народныя гульні, рухомыя і карагодныя гульні з мастацкім словам, комплекс арганізаваных камунікатыўных дыдактычных гульняў; сюжэтна-ролевыя гульні, у якіх задзейнічаны так званыя “беларускамоўныя” персанажы і інш.

Паўнацэннае маўленчае выхаванне дзяцей не можа ажыццяўляцца без апоры на мастацкае слова. Толькі праз мастацкую літаратуру можна далучыць дзяцей да жывой беларускай мовы, садзейнічаць засваенню выразных багаццяў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць узбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці. Мастацкае слова выкарыстоўваецца, перш за ўсё, для фарміравання ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту «чуцця» беларускай мовы як роднай. Праз літаратуру дзеці засвойваюць уласцівыя беларускай мове маўленчыя звароты, устойлівыя выразы.

Развіццё беларускага маўлення дзяцей ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту з мэтай развіцця рэцэптыўнага і рэпрадуктыўнага двухмоўя і яго пачуццёвай асновы, пераходзячы затым да навучання дашкольнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту прадуктыўнаму маўленню і, нарэшце, фарміруючы элементарна тэарэтычнае стаўленне да мовы ў старэйшых дашкольнікаў. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.

Такім чынам, курс беларускай мовы для дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя павінен будавацца, з аднаго боку, як спантанны, неадвольны - праз стыхійнае і ў пэўнай меры ўпарадкаванае засваенне дзецьмі моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці, а з другога – як навучальны і ў вядомай ступені сістэматызуючы, абагульняльны - праз авалоданне метадычна нармаванымі моўнымі сродкамі на занятках. Пры гэтым неабходнай умовай навучання блізкароднаснай мове з’яўляецца ўлік першай (рускай) мовы, апора на маўленчыя навыкі дзяцей, набытыя пры засваенні рускага маўлення.

Интернет источник: elib.bspu.by

згарнуць

Кансультацыя для бацькоў "Тата, мама, давайце гуляць па-беларуску!"

разгарнуць

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення ” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашай вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Літаратура:

  1. Каравайчык, Т.І. / Каб гучала мова дашкалят / Т.І. Каравайчык - Мазыр: Содействие,2010. – 85с.
  2. Лабанава, Г. Крынічнай вадой беларускія словы бруяць / Г. Лабанава // Пралеска. — 2011. — № 1. — С. 4—9.
згарнуць

Кансультацыя для бацькоў "Беларускі фальклор для дзяцей"

разгарнуць

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

Калыханкі – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

Забаўлянкі, пацешкі– суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

Песні – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі)

Заклічкі – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

Дражнілкі – лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

Лічылкі – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

Гульні– прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

Казкі – універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццевы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікнене і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

Загадкі – у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыццевых з’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

Прыказкі – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

Прымаўкі – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

Літаратура:

  1. Каравайчык, Т.І. / Каб гучала мова дашкалят / Т.І. Каравайчык - Мазыр: Содействие,2010. – 85с.
  2. Лабанава, Г. Крынічнай вадой беларускія словы бруяць / Г. Лабанава // Пралеска. — 2011. — № 1. — С. 4—9.
  3. Хахлова Ж. Яе мы будзем шанаваць / Ж. Хахлова // Пралеска. - 2013. — № 12. — С. 44.
згарнуць

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

разгарнуць

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

 Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

 Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колерушырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

      

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць. 

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца". Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева -ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам:Рэспубліка Беларусь.

У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

згарнуць

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

разгарнуць

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны. Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб'яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

Беларускія арнаменты і іх змест

разгарнуць

Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.

Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.  

Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі. 

 

Азбука беларускага арнаменту

А                        Б                     В

- агонь         - багацце         - вясна

 

Д                       Ж                     З

- душа          - жанчына       - зямля

 

К                      М                      П

- краса         - маладосць      - продкі

 

Р                      С                     

 - росквіт             - сонца       - сямья

 

У                     Ч                      Э

- ураджай         - чысціня        - энэргія

згарнуць

Нацыянальнае адзенне беларусаў

разгарнуць

 

Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу

стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

згарнуць

Рубрыка «Прыгажосць беларускай мовы»

разгарнуць

Беларуская мова – гэта дзяржауная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка «Прыгажосць беларускай мовы».

згарнуць

Рубрыка «Смак беларускай мовы»

разгарнуць

Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.

згарнуць

Па-беларуску гэта гучыць так...

разгарнуць

Простая беларуская ежа

разгарнуць

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

разгарнуць

 

1. "Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

2. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

http://kazki.unicef.by/

3. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

4. Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

5. Казкi беларускiя 

http://kazki.by/

6. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў.

http://www.dzietki.org/

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле