Музей

Назва музея:  гісторыка- этнаграфічны музей

Профіль музея: гістарычны

Назва ўстановы адукацыі: ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»

Адрас і кантактныя дадзеныя: 222650, Мінская вобласць, Клецкі раён, аг. Кухчыцы, вул. Леніна, 55

Тэл. 8-017(93)-61-1-82

Эл. адрас: kuhchici@kletsk-asveta.gov.by

Сайт: kuhchici.kletsk-asveta.gov.by

Дата адкрыцця музея: 29.08.1969

Дата прысваення музею статусу «народны»: 10.12.2012

Колькасць прадметаў музейнага фонду: 1046

Экспазіцыі музея:

«З гісторыі нашага краю»;

«Дарэвалюцыйнае мінулае»;

«Ля вытокаў савецкай улады»;

«Вялікая Айчынная вайна»;

«Партызанскі рух на Клеччыне»;

«З гісторыі калгаса і школы»;

«Этнаграфічны».

Унікальнасць музея

За амаль паўвекавую гісторыю існавання музей стаў адным з цэнтраў культурнага жыцця аг.Кухчыцы і яго ваколіц. Актыўна вядзецца даследчая, краязнаўча-турыстычная і пошукавая работа, праводзяцца экскурсіі, выставы, лекцыі і іншыя мерапрыемствы для школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў і ўсіх зацікаўленых.

Экспанаты, прадстаўленыя ў радзеле «Этнаграфічны», адлюстроўваюць характар побыту і культуры беларускага сялянства XIX – пачатку XX стагоддзя. Тут можна знайсці мясцовую кераміку, плеценыя з саломы карабы, ручнікі з рэдкімі ўзорамі арнаменту, некалькі відаў матавілаў і прасніц, ткацкі станок.

У экспазіцыі «Дарэвалюцыйнае мінулае» можна ўбачыць манеты першай паловы XIX стагоддзя, “выданні для народа” пачатку XX стагоддзя, партрэт апошняга расійскага імператара Мікалая II, выкананы на металічнай аснове, газеты, якія выпісваў селянін Лобка С.

У экспазіцыі «Ля вытокаў савецкай улады» размешчаны фотаздымкі І.Брэчкі, які ўдзельнічаў у штурме Зімовага палаца ў кастрычніку 1917г., а таксама першых членаў Ліскаўскага і Кухчыцкага сельсаветаў.

У экспазіцыі «Вялікая Айчынная вайна» размешчаны фрагменты зброі, прадметы побыту салдатаў (напрыклад, лыжкі з прозвішчамі і адрасамі), дакументы, падпісаныя прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандавання, прыёмнік членаў Шчэпіцкага падполля, калекцыя «Зямля гарадоў-герояў».

У экспазіцыі «З гісторыі калгаса і школы» найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца грыфельная дошка і школьны званок пачатку XX, пасведчанне аб заканчэнні польскай пачатковай школы, Чырвоны сцяг і дыплом Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (1974г.), Кнігі гонару Кухчыцкага сельсавета (1960-1980-ыя гады), фотаздымкі найбольш важных падзей у гісторыі школы і сельсавета, партрэты людзей, якія сваёй працай ці подзвігам праславілі малую радзіму.

Каталог музейных прадметаў

Прэзентацыя "Педагагічны проект "Школьны музей: ствараем гісторыю разам"

Мерапрыемствы ў рамках педагагічнага праекта "Школьны музей: ствараем гісторыю разам"

Відэаэкскурсіі