Міншчына спартыўная. Зіма

24.02.2024
разгарнуць

24.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў школы прайшла спартландыя "Заалагічныя забегі", якая ўключала ў сябе розныя спартыўныя конкурсы: "Кольцеброс", "Эстафета з мячамі", "Сараканожкі" і іншыя. Дзяўчынкі і хлопчыкі спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці. Спартландыя ўдалася: на мерапрыемстве панаваў спаборніцкі дух, азарт быў высокім. Галоўнай задачай спартландыі было атрымаць зарад бадзёрасці і запалу, добрага настрою і задавальнення ад руху!

Гэтак жа, у шосты школьны дзень прайшоў турнір па валейболе, прысвечаны памяці П.М. Машэрава, у якім прынялі актыўны ўдзел навучэнцы нашай школы.

згарнуць

17.02.2024
разгарнуць

17.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-8 класаў прайшлі зімовыя спартыўныя эстафеты "А ну-ка, хлопчыкі!". Вучні падзяліліся на дзве каманды. У кожнай каманды былі свае назвы. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, трапнасцю, хуткасцю рэакцыі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі.  Спаборніцкі дух суправаджаў усё мерапрыемства, і кожная каманда вельмі хацела перамагчы.

У Зубкоўскай сярэдняй школе прайшоў 29-ы турнір па баскетболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста л.Самахвала, у якім прынялі ўдзел навучэнцы нашай школы.

згарнуць

10.02.2024
разгарнуць

10.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі гульні ў міні-футбол. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі хуткасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне. Яркая гульня дзецям даставіла велізарнае задавальненне.

згарнуць

03.02.2024
разгарнуць

03.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў школы прайшла гульнявая праграма "Снежныя следапыты". Навучэнцы з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў з уздзеяннем свежага паветра надало бадзёрасць, павысіла супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў, працаздольнасць і цягавітасць.

згарнуць

27.01.2024
разгарнуць

27.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 3-7 класаў прайшло спартыўнае мерапрыемства "Зімовыя забавы". Зіма заўсёды вельмі радуе падбадзёрлівым марозікам і іскрыстым снегам. Лёгка, весела навучэнцы пагулялі ў снежкі і рухомыя гульні, пракаціліся на лыжах. Мерапрыемства прынесла дзецям не толькі незвычайную радасць, але і карысць для здароўя!

згарнуць

20.01.2024
разгарнуць

20.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 3-6 класаў прайшлі спаборніцтвы "Снежны снайпер". Спаборніцтвы прайшлі ў выглядзе змяшанай эстафеты. Жаданне быць першым прымушала навучэнцаў хутка і ўпэўнена перасоўвацца на лыжах, а таксама страляць з вінтоўкі без адзінага промаху.

згарнуць

13.01.2024
разгарнуць

13.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна прайшла спартландыя паміж 5-9 класамі. Спаборніцтвы атрымаліся відовішчнымі, азартнымі і выніковымі. Вучні паказалі свой спрыт і камандны дух.

згарнуць

06.01.2024

разгарнуць

06.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па валейболе і піянерболе. Барацьба за першае месца была вельмі гарачай. Вучні паказалі добрую гульню. Невялікімі, але ўпэўненымі крокамі валейбол становіцца ў нашай школе ўсё папулярней.

згарнуць

30.12.2023
разгарнуць

30.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-7 класаў прайшлі спартыўныя эстафеты "Усё пра спорт" пад дэвізам "Скажам спорту – да". Навучэнцы спаборнічалі ў рухомых гульнях і спартыўных эстафетах, дзе кожны стараўся з усіх сіл прыйсці да фінішу першым. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя!

згарнуць

23.12.2023
разгарнуць

23.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-7 класаў прайшло спартыўнае свята Дзень рэкордаў "Алімпійцы сярод нас". Вучні прадэманстравалі свае ўменні ў спаборніцтвах па стральбе з палажэнняў стоячы і лежачы. Усе ўдзельнікі атрымалі кучу эмоцый і зарад бадзёрасці.

згарнуць

16.12.2023
разгарнуць

16.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў школы прайшоў конкурс малюнкаў на снезе, лепка снежных скульптур "Зімовыя фантазіі". Зіма - адно з самых чароўных часоў года. Навучэнцы з багатай фантазіяй і творчым парывам прыдумлялі разнастайныя варыянты снежных стварэнняў, якія абавязкова выклікаюць ўсмешку і падымаюць настрой. Пад чулым кіраўніцтвам настаўніка на снезе з'явіліся выявы зімовых персанажаў.

згарнуць

02.12.2023
разгарнуць

02.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 2-8 класаў прайшло свята "Вас выклікае зімовая спартландыя!". Спаборніцтвы праходзілі пад дэвізам "Здароваму ладу жыцця-так!". Спаборніцкая праграма свята складалася з сямі конкурсаў, дзе хлопцы паказалі майстэрства не толькі хутка бегаць, але і трапна кідаць мячы ў абруч, а таксама ўменне зладжана працаваць.     

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле