Педагагічны праект

Каляндарна-абрадавае свята "Дзяды" (выхаваўчае мерапрыемства ў рамках праекта "Школьны музей: ствараем гісторыю разам")

разгарнуць

Фальклорнае свята "Дзяды"

разгарнуць

12 лістапада ў рамках педагагічнага праекта было праведзена фальклорнае свята “Дзяды”. Вучні 8-11 класаў, для якіх было арганізавана свята, напярэдадні падрыхтавалі традыцыйныя беларускія стравы, якія пажадана было мець на стале ў гэты дзень. У час мерапрыемства адзінаццацікласнікі пазнаёмілі равеснікаў з традыцыямі, якіх прытрымліваліся нашы продкі, ушаноўваючы памяць родных. Прагучалі вершы А. Пісьмянкова, Л.Галубовіча, У.Мірончыка. Мерапрыемства было накіравана на захаванне нацыянальных традыцый беларусаў.

згарнуць

Калядны вечар

разгарнуць

"Калядны вечар" - мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне ў падлеткаў беражлівых адносін да нематэрыяльных каштоўнасцей свайго народа. Акрамя таго, сумесная праца дзяцей і бацькоў па стварэнні дэкарацый і касцюмаў садзейнічае згуртаванню пакаленняў.

Напачатку вядучыя з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, яго ключавымі момантамі.

У час мерапрыемства гучалі беларускія народныя песні, прыказкі. Вучні з задавальненнем прымерылі на сябе ролі гаспадароў і калядоўшчыкаў, абыгрываючы самыя важныя моманты Каляд: святочную вячэру з яе рытуаламі, варажбу дзяўчат, калядаванне.

згарнуць

Мерапрыемствы ў рамках педагагічнага праекта "Школьны музей: ствараем гісторыю разам"

разгарнуць