ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе"

25.04.2024

25 красавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе" (аб медыцынскіх работніках) для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Круглік Лілія Мікалаеўна, класны кіраўнік 8 класа, актуалізавала веды вучняў аб дасягненнях у галіне медыцыны, аб установах адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь дзе рыхтуюць спецыялістаў для аховы здароўя, аб сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", пазнаёміла з выдатнымі медыцынскімі работнікамі Рэспублікі Беларусь.

ШАГ 2 "Мы разважаем"

Другі этап пачаўся з выступу запрошанага госця мерапрыемства: Якушынай Інэсы Мікалаеўны, загадчыцы Кухчыцкага ФАПа. У сваім выступленні Інэса Мікалаеўна расказала дзецям аб развіцці медыцыны ў Клецкім раёне, аб перспектывах, аб аснашчанасці Клецкага раёна медыцынскімі кадрамі ў гэтай галіне. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў аповяд Інэсы Мікалаеўны аб сваіх дасягненнях і аб асабістым укладзе ў развіццё медыцыны ў Клецкім раёне.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Лілія Мікалаеўна падвяла вынікі, што прафесія медыцынскага работніка цяжкая. Чалавек, які яе абраў, павінен ўсведамляць усю яе сур’ёзнасць, мець да яе пакліканне.

Здароўе падрастаючага пакалення, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, павышэнне яго іміджу і прэстыжу, фарміраванне здаровага стылю паводзін моладзі Беларусі з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкам сацыяльнай палітыкі развіцця нашай дзяржавы.