Міншчына спартыўная. Вясна

20.04.2024

20.04.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна быў праведзены турнір па футболе паміж 5-8 класамі. Першыя хвіліны матчу прайшлі ў роўнай барацьбе, каманды прыглядаліся адзін да аднаго. Забітыя або прапушчаныя мячы ў вароты выклікалі буру эмоцый не толькі ў заўзятараў, але і ў саміх гульцоў.  Футбол - не проста гульня. Футбол-гэта радасць, гэта задавальненне, гэта захапленне, гэта здароўе!