Удзел у Рэспубліканскім суботніку

20.04.2024

20.04.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" навучэнцы і супрацоўнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы і прылеглай тэрыторыі. Усе прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падмяталі свае ўчасткі, пабялілі дрэвы, абрэзалі хмызнякі. З дапамогай ААТ "Кухчыцы" была праведзена вывазка бытавога смецця. Сумеснымі намаганнямі за пару гадзін тэрыторыя школьнага двара змянілася і пасвяжэла.