Цыркавое прадстаўленне Белдзяржцырка "Магія фантанаў"

19.04.2024

19.04.2024 г., навучэнцы адправіліся на цыркавое прадстаўленне Белдзяржцырка "Магія фантанаў". У праграме выступілі акрабаты, гімнасты, клоўны, дрэсіраваныя марскія коцікі, папугаі, малпачкі. Артысты цырка ўразілі сваім найвышэйшым узроўнем прафесіяналізму. А фантаны вядома дадалі відовішчнасці. Вучні былі ў захапленні ад цыркавога прадстаўлення!