Пазнавальная гадзіна "Падарожжа па гістарычных мясцінах"

18.04.2024

18 красавіка 2024 для навучэнцаў была праведзена пазнавальная гадзіна "Падарожжа па гістарычных мясцінах", прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін.

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін сталі словы: "Захаваем нашу гістарычную радзіму". Навучэнцам расказалі пра багатую гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны і, у прыватнасці, пра помнікі гісторыі і культуры, якія размешчаны на тэрыторыі Беларусі.