Педагагічны савет "Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: новыя інструменты і стратэгіі"

05.04.2024

5 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў педагагічны савет "Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: новыя інструменты і стратэгіі", на якім абмяркоўвалі пытанні выхавання патрыятызму, грамадзянскасці і маральнасці. Мэта: распрацаваць адзіную сістэму работы выхаваўчага працэсу ўстановы па фарміраванні ў вучняў сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі.