Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

06.04.2024

З мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну, духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, 06.04.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання".

Для вучняў 5-9 класаў прайшло завочнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі. Вучні пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Беларусі, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі відэаролікі "Брэсцкая крэпасць" і "Курган Славы". Навучэнцы чыталі з гонарам вершы пра Беларусь і паказалі добрыя веды пра родны край, убачылі, колькі цікавага і таямнічага схавана ў нашай гісторыі. Падарожжа аказалася вельмі цікавым і пазнавальным і дапамагло навучэнцам убачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю.

Пазнавальная гадзіна "Мая мова – гэта мой народ" была праведзена для вучняў 1-4 класаў, мэтай якой было выхаванне і павага да культуры і традыцый свайго народа, абуджэнне цікавасці вучняў да вывучэння і захавання роднай мовы. Дзеці даведаліся цікавыя факты аб мовах розных народаў. Пашырыўся кругагляд вучняў, так як яны збіралі папярэдне інфармацыю і самастойна прыдумлялі, і развучвалі конкурсныя заданні, вершы.