Алімпійскі ўрок для вучняў 1-4 класаў на тэму "Беларусь алімпійская"

05.04.2024

05.04.2024 у Кухчыцкай сярэдняй школе прайшоў Алімпійскі ўрок для вучняў 1-4 класаў на тэму "Беларусь алімпійская". Падчас пазнавальнай гульні вучні пашырылі свае веды пра віды спорту, алімпійскі рух і знакамітых алімпійскіх чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь. Дзеці з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні, прапанаваныя алімпійцамі ад кожнай вобласці Беларусі.