Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 2 красавіка 2024 года праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Урок спрыяў фарміраванню ў вучняў уяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей, садзейнічання ўсведамленню навучэнцамі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання вопыту рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу сучаснай моладзі для далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Педагогі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі, што беларускі і расійскі народ звязвае моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі, існуе агульная гісторыя, адна культура. Асаблівую старонку ў гісторыі нашых дзяржаў займае Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. так як разам мы адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў.

Навучэнцы пагаварылі аб сімвалах дзвюх дзяржаў, мовах, святах, даведаліся аб супрацоўніцтве краін у сферах адукацыі, прамысловасці, будаўніцтва, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама аб сумесных праектах, даследаваннях, аб’ектах будаўніцтва Беларусі і Расіі.