Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

30.03.2024

30 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця".

Для вучняў 5-9 класаў прайшоў Дзень здароўя "Дзень рэкордаў". Спаборніцтвы праходзілі па дванаццаці відах спорту: ад сілавых – падцягванне на перакладзіне, скачкі на скакалцы, адцісканне, скачкі ў даўжыню – да "экзатычных" – стаянне на адной назе з заплюшчанымі вачыма.

Конкурс малюнкаў "Мая сям’я" быў праведзены для вучняў 1-4 класаў. Перад тым, як пачаць маляваць, дзеці з задавальненнем распавялі пра свае сем’і, пра сямейныя традыцыі, склалі са слоў прыказкі і прымаўкі аб шчаслівай сям'і. Затым яны прыступілі да творчасці. Кожнае дзіця малявала сваю дружную і шчаслівую сям’ю.