Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

23.03.2024

23 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень узаемадзеяння з сям’ёй".

Гадзіна зносін "Сям’я – важны сімвал жыцця"  прайшла для вучняў 1-4 класаў, з мэтай фарміравання ў дзяцей уяўлення пра сям’ю як пра галоўную жыццёвую каштоўнасць. У ходзе мерапрыемства вучні паглыбілі паняцце аб тэрміне “сям’я”, яе значэнне ў жыцці кожнага чалавека, разважалі пра сямейныя каштоўнасці, пра сямейныя ролі і іх значнасці ў кожнай сям’і.

Для вучняў 5-9 класаў класны кіраўнік 9 класа правяла вусны часопіс "Правілы этыкету". Мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі: ці патрэбныя правілы этыкету сучаснай моладзі? Навучэнцы за праглядам пазнавальных відэаролікаў даведаліся для сябе вельмі шмат новага, што спатрэбіцца ім у жыцці, і прыйшлі да высновы, што тактоўны і выхаваны чалавек паводзіць сябе ў адпаведнасці з нормамі этыкету не толькі на афіцыйных мерапрыемствах, але і дома.

У рамках шостага школьнага дня ў бібліятэцы была аформлена выстава "Жаночы голас беларускай паэзіі".