Міншчына спартыўная. Вясна

16.03.2024

16.03.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" для навучэнцаў Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў спартыўны вольны час "Скакалка, абруч, мяч – спартыўныя сябры". Вучні спаборнічалі з розным спартыўным інвентаром: мяч, абруч, тэнісныя ракеткі, шары і скакалка. Мерапрыемства прайшло вельмі згуртавана, было шмат дзіцячых усмешак, навучэнцы вельмі добра правялі час, а галоўнае з карысцю для здароўя.