Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

16.03.2024

16 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі".

Педагог сацыяльны правяла для навучэнцаў 5-9 класаў круглы стол "Падлетак і закон". Удзельнікі круглага стала абмеркавалі кола абавязкаў непаўналетніх і пытанні іх адказнасці за ўчыненыя ўчынкі. У ходзе мерапрыемства хлопцы вырашалі сітуацыйныя задачы. Па завяршэнні круглага стала падлеткі зрабілі правільную выснову – кожны павінен сябе кантраляваць і аддаваць справаздачу сваім дзеянням, каб яны не апынуліся ў далейшым правінамі і злачынствамі.

Для навучэнцаў 5-9 класаў класны кіраўнік 8 класа зладзіла прагляд відэаролікаў праекта АТН Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь стваральная". Пасля прагляду вучні прынялі ўдзел у абмеркаванні, распавядалі пра славутасці Беларусі, цікавыя месцы. Сярод такіх аб’ектаў дзеці назвалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць”, Нясвіжскі і Мірскі замкі, музей слуцкіх паясоў, музей Янкі Купалы, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь і многія іншыя значныя аб'екты гісторыі і культуры нашай краіны.

Гульнявая праграма "Калейдаскоп прафесій" прайшла для навучэнцаў 1-4 класаў. У нязмушанай абстаноўцы навучэнцы абагульнілі ўжо атрыманыя веды аб разнастайным свеце прафесій, пашырылі свае ўяўленні аб асобасных якасцях. У ходзе розных конкурсаў вучні паказалі свае веды аб прафесіях, набылі пэўныя навыкі, праявілі вынаходлівасць і пачуццё гумару, а таксама атрымалі масу станоўчых эмоцый.

У рамках шостага школьнага дня загадчыца музея правяла для вучняў 1-4 класаў гульню "Ведай свой край". Навучэнцы прымалі ўдзел у адгадванні загадак, успаміналі вершы, удзельнічалі ў займальнай віктарыне.