Прафарыентацыйнае мерапрыемства сумесна з ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы каледж"

12.03.2024

12.03.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў 9 класа прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства сумесна з ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы каледж". Казакевіч Гражына Матэвушаўна, пазнаёміла школьнікаў са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць, навучаючыся ў каледжы, з базай каледжа, а таксама навучэнцы мелі магчымасць падчас гутаркі за "круглым сталом" задаць хвалюючыя пытанні прадстаўніку каледжа, падрабязна даведацца аб планах прыёму на 2024 год і атрымаць кампетэнтныя адказы. У завяршэнні мерапрыемства навучэнцам школы было прапанавана паглядзець ролік з прафарыентацыйным зместам.