Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

09.03.2024

9 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця".

Педагог-арганізатар правяла для вучняў 1-4 класаў забаўляльную гадзіну "Азбука здароўя". Навучэнцы распавялі, што яны ведаюць пра гартаванне, аб правільным харчаванні, што такое гігіена і якія правілы асабістай гігіены неабходна ўсім выконваць. У ходзе мерапрыемства былі праведзены разнастайныя конкурсы.  Размінка з пытаннямі на засыпку, конкурс "Выбяры мяне", прайшлі хадой спартсмена, успомнілі спартыўныя снарады, разгадалі крыжаванкі.  І яшчэ раз пераканаліся, што здароўе гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека.

Для вучняў 5-9 класаў прайшла пазнавальна-гульнявая праграма "Бяспека сеткі Інтэрнэт". У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны такія небяспекі як "Злачынцы ў Інтэрнэце", "Шкоднасныя праграмы", "Азартныя гульні", "Інтэрнэт-хуліганства" і інш. Для замацавання атрыманых ведаў вучні прынялі ўдзел у віктарыне "Можна. Асцярожна. Нельга".

Дзень здароўя "Вясне-фізкульт-ура!" прайшоў для вучняў 1-4 класаў. Навучэнцы праявілі сваю эрудыцыю ў віктарыне "100 пытанняў і адказаў аб спорце". У ходзе мерапрыемства змагаліся ў спартыўнай барацьбе, дэманстравалі фізічныя навыкі ў конкурсах, і яшчэ раз дапамаглі навучэнцам задумацца аб адказным стаўленні да свайго здароўя.

Гэтак жа ў фае школы была арганізавана выстава малюнкаў "Мая мама – лепшая на свеце". Вучні вельмі імкнуліся адлюстраваць сваіх мам, таму іх малюнкі атрымаліся яркімі, маляўнічымі, разнастайнымі!