Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню

07.03.2024

Напярэданні вясновага свята, 7 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню 8 сакавіка. Вакальныя нумары і танцавальныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы, падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Усе навучэнцы ў гэты дзень стараліся падарыць настаўнікам, аднакласніцам, мамам, бабулям сваю радасць, падзяку і дабрыню.