Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

02.03.2024

2 сакавіка 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень прайшоў з карысцю і пазітывам! Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання – гэта адзін з асноўных напрамкаў у выхаванні падрастаючага пакалення. Любоў да Радзімы, памяць аб мінулым, веданне культуры, традыцый роднага краю – усё гэта робіць асобу дзіцяці ўсебаковае развітой. Так і сённяшнія мерапрыемствы пакінулі масу прыемных уражанняў.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, Скіба І.А., правяла для навучэнцаў 5-9 класаў квэст-гульню "Па слядах Перамогі". Квэст уключаў у сябе праходжанне розных станцый, на кожнай з якіх вучні выконвалі пэўнае заданне: адказвалі на тэматычныя пытанні, спрабавалі сябе ў ролі шыфравальшчыкаў, вырашалі галаваломкі. У ходзе гульні навучэнцы не толькі правялі добра свой час у ходзе выканання займальных заданняў, але і пазнаёміліся бліжэй з гісторыяй.

Для навучэнцаў школы прайшла пазнавальная гадзіна "Моладзь супраць наркотыкаў". У ходзе мерапрыемства навучэнцы ў чарговы раз разважалі аб адмоўным уздзеянні наркотыку на арганізм чалавека, вызначалі для сябе жыццёвыя каштоўнасці, сярод якіх няма месца наркотыкам.