Міншчына спартыўная. Зіма

24.02.2024

24.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў школы прайшла спартландыя "Заалагічныя забегі", якая ўключала ў сябе розныя спартыўныя конкурсы: "Кольцеброс", "Эстафета з мячамі", "Сараканожкі" і іншыя. Дзяўчынкі і хлопчыкі спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці. Спартландыя ўдалася: на мерапрыемстве панаваў спаборніцкі дух, азарт быў высокім. Галоўнай задачай спартландыі было атрымаць зарад бадзёрасці і запалу, добрага настрою і задавальнення ад руху!