Конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі калейдаскоп"

23.02.2024

23.02.2024 года у рамках рэспубліканскай акцыі "Да абароны Айчыны гатовы!" для вучняў школы была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма "Армейскі калейдаскоп", прысвечаная Дню абаронцы Айчыны. Юнакі спаборнічалі ў спрыту, фізічнай сіле і інтэлекце, прынялі ўдзел у цікавых, займальных, пазнавальных і гумарыстычных конкурсах. Хлопчыкі годна праявілі сябе і паспяхова прайшлі ўсе выпрабаванні конкурсаў і даказалі, што яны самыя эрудзіраваныя, знаходлівыя і спартыўныя. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і вясёлай атмасферы!