ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"

22.02.2024

У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 22 лютага 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС) для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведваемся"

Класны кіраўнік 10 класа, Майсейчык Вікторыя Вітальеўна актуалізавала веды вучняў з выкарыстаннем інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся".  З дапамогай прэзентацыі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" навучэнцы пазнаёміліся з супрацоўнікамі Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС.

ШАГ 2 «Мы разважаем»

Запрошаны госць мерапрыемства Захараў Сяргей Іванавіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Сяргей Іванавіч падзяліўся расповедам для дзяцей пра службу ў арміі ў Афганістане, пра жыццё воінаў-афганцаў у той перыяд часу, пра тое, як важна быць патрыётам сваёй Радзімы.

Мерапрыемства праходзіла ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта "100 пытанняў даросламу", падчас якога Сяргей Іванавіч адказваў з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў. Падчас мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых.

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы разам з класным кіраўніком, павіншавалі з надыходзячым святам Сяргея Іванавіча. Кожная такая сустрэча – гэта ўнікальная магчымасць для дзяцей дакрануцца да гісторыі, даведацца пра падзеі ваенных гадоў ад чалавека, які ўсё гэта перажыў і памятае.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Вікторыя Вітальеўна падвяла вынікі аб тым, што ваенная служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаадданасці, а Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны найвялікшыя каштоўнасці – мір і стабільнасць.