Удзел у дабрачыннай акцыі "Віншуем"

22.02.2024

22.02.2024 навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"  прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Віншуем", падчас якой наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ "Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" у в.Заляшаны Клецкага раёна, з невялікім канцэртам прысвечаным надыходзячым святам 23 лютага і 8 сакавіка. Вучні пажадалі пажылым людзям даўгалецця, добрага настрою, дабрабыту, пабольш радасці і падарылі віншавальныя паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.