Міншчына спартыўная. Зіма

17.02.2024

17.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-8 класаў прайшлі зімовыя спартыўныя эстафеты "А ну-ка, хлопчыкі!". Вучні падзяліліся на дзве каманды. У кожнай каманды былі свае назвы. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, трапнасцю, хуткасцю рэакцыі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі.  Спаборніцкі дух суправаджаў усё мерапрыемства, і кожная каманда вельмі хацела перамагчы.

У Зубкоўскай сярэдняй школе прайшоў 29-ы турнір па баскетболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста л.Самахвала, у якім прынялі ўдзел навучэнцы нашай школы.