Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

10.02.2024

Шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця" 10 лютага 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна".

Педагогам-арганізатарам быў праведзена для вучняў 1-4 класа займальная гадзіна "Спорт – здароўе – мы". У ходзе мерапрыемства абагульнілі свае веды аб здаровым ладзе жыцця і карысных звычках, паказвалі свае ўменні і навыкі ў фізічных практыкаваннях, і прапанавалі свае ідэі па паляпшэнню здаровага ладу жыцця ў школе. Навучэнцы зрабілі выснову, што спорт-самая карысная звычка!

Для вучняў 5-9 класаў быў праведзены дыспут "Субкультуры. Маё стаўленне", падчас якога навучэнцы пазнаёміліся з відамі моладзевых субкультур, выказвалі сваё стаўленне да дадзенай з'явы. Навучэнцы зрабілі выснову пра галоўнае правіла для сябе і людзей: "Стаўся да іншых так, як ты хочаш, каб ставіліся да цябе!".

Дзень здароўя "Багатырскія забавы" быў праведзены для вучняў 1-4 класаў. Удзельнікі спаборнічалі ў конкурсах "Быстрахуткія", "Зоркае вока", "Верны конь", "Багатырскі выдых", "Пасланне цару". Багатырскія спаборніцтвы – добрая магчымасць паказаць фізічныя якасці, адчуць камандную згуртаванасць, выпрабаваць радасць ад зносін адзін з адным.