Акцыя "Міншчына спартыўная. Зіма"

10.02.2024

10.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі гульні ў міні-футбол. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі хуткасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне. Яркая гульня дзецям даставіла велізарнае задавальненне.