Міншчына спартыўная. Зіма

03.02.2024

03.02.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў школы прайшла гульнявая праграма "Снежныя следапыты". Навучэнцы з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў з уздзеяннем свежага паветра надало бадзёрасць, павысіла супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў, працаздольнасць і цягавітасць.