Вечар сустрэчы з выпускнікамі

03.02.2024

У першую суботу лютага ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 03.02.2024 года прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі. Прымудроныя жыццёвым вопытам людзі спрэс забыліся пра свае гады і заслугі, а ператварыліся ў тых жа дзяўчынак і хлопчыкаў, якімі яны былі шмат-шмат гадоў таму назад. Цёплую атмасферу падтрымлівалі шчырыя словы вядучых свята, вершы і песні ў выкананні навучэнцаў школы, мастацкая самадзейнасць.