Удзел у абласным этапе спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер"

29.01.2024

У перыяд з 26 па 28 студзеня 2024 года на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прайшоў абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Вучні нашай школы Ждановіч Іван і Мазай Дзіяна прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Спаборніцтвы сталі яркім спартыўным святам для ўсіх удзельнікаў, пакінулі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.