Міншчына спартыўная. Зіма

27.01.2024

27.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 3-7 класаў прайшло спартыўнае мерапрыемства "Зімовыя забавы". Зіма заўсёды вельмі радуе падбадзёрлівым марозікам і іскрыстым снегам. Лёгка, весела навучэнцы пагулялі ў снежкі і рухомыя гульні, пракаціліся на лыжах. Мерапрыемства прынесла дзецям не толькі незвычайную радасць, але і карысць для здароўя!