Дзень працоўнага выхавання і прафаіентацыйнай арыентацыіі

20.01.2024

Шосты школьны дзень 20 студзеня 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў пад назвай "Дзень працоўнага выхавання і прафаіентацыйнай арыентацыіі". 

Для вучняў 1-4 класаў прайшла займальная конкурсная праграма "Падарожжа ў краіну ратавальнікаў". Навучэнцы праявілі кемлівасць, разгадваючы загадкі і вырашаючы сітуацыйныя задачы, актыўна адказвалі на пытанні. У ходзе мерапрыемства вучні яшчэ раз абнавілі ў памяці правілы бяспечных паводзін у розных НС і паўтарылі алгарытмы дзеянняў пры іх узнікненні.

Прафарыентацыйнае мерапрыемства "Чалавек і яго лёс" прайшло для навучэнцаў 5-9 класаў. Дзеці даведаліся аб розных спецыяльнасцях, аб правілах прыёму, аб перспектыве атрымання адукацыі, аб цікавым студэнцкім жыцці. Вучні прагледзелі відэаролікі аб спецыяльнасцях. У ходзе гутаркі дзеці атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Інфармацыя рабят зацікавіла, дала глебу для разважанняў пра сваю будучыню.

Для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны відэапрагляд "Гонар за Беларусь. Алімпійскія чэмпіёны", які распавядае пра вядомых спартоўцаў Беларусі, пра алімпійскіх чэмпіёнаў, чыімі менамі ганарыцца ўся краіна.