Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

13.01.2024

13 студзеня 2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў шосты школьны дзень пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця". 

Для вучняў 1-4 класаў прайшла гульня "Падарожжа ў краіну “Гразнулія”". Навучэнцы прачыталі вершы пра здаровы лад жыцця, яшчэ раз пераканаліся, што здаровым і моцным быць карысна, гулялі ў гульню "Клякса-вакса", "Умывай-ка", "Перадай...", а таксама прадэманстравалі свае веды ў прыказках і прымаўках пра здаровы лад жыцця.

Віктарына "Ці ведаеце вы?" прайшла для навучэнцаў 5-9 класаў. Вучні адказвалі на пытанні з розных абласцей ведаў, ўжывалі логіку і кемлівасць у выкананні заданняў. З дапамогай віктарыны навучэнцы змаглі даведацца шмат цікавага, а таксама зірнулі на навучальныя прадметы па-новаму.

Настаўнік фізічнай культуры для вучняў 1-4 класа правяла дзень здароўя "Падарожжа на цягніку здароўя". Вучні атрымалі радасць ад рухальных дзеянняў элементаў спартыўных гульняў і праявілі волю да перамогі.

У завяршэнні шостага школьнага дня прайшла тэматычная дыскатэка "Музыка і здароўе" для навучэнцаў школы.