Адзіны ўрок "Ола-сястра Хатыні"

12.01.2024

12.01.2024 года ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-11 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ола.
Класныя кіраўнікі актуалізавалі веды вучняў аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, аб генацыдзе беларускага народа, аб трагедыі ў Хатыні.
У ходзе мерапрыемства для навучэнцаў была праведзена віртуальная экскурсія па мемарыяльным комплексе "Ола", успомнілі аб страшнай трагедыі. Далей навучэнцы прагледзелі і абмеркавалі відэаролік "Я – памятаю".
1-4 класы намалявалі ў памяць аб загінулых жыхарах Олы званы, а на загадзя нарыхтаваных мадэлях званоў напісалі пра пачуцці, якія ўзніклі пасля віртуальнай экскурсіі.
Навучэнцы 5-7-х класаў прапрацавалі карту спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі, і вызначылі, якія вёскі былі знішчаны ў іх рэгіёне.
8-11-класнікам педагог прапанаваў прыдумаць "Сімвал памяці і смутку" і адзначыць гэтым сімвалам на карце сваёй вобласці месца масавай гібелі людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
У памяць аб трагічнай падзеі і загінуўшых людзях прайшла хвіліна маўчання.
На мерапрыемстве прысутнічалі запрошаныя госці: Шылко Ніна Мартынаўна, дачка ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Пігулеўскі Юрый Анатольевіч, ваенны камісар Клецкага раёна, Папок Віталь Яўгенавіч, намеснік ваеннага камісара Клецкага раёна.