Міншчына спартыўная. Зіма

06.01.2024

06.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па валейболе і піянерболе. Барацьба за першае месца была вельмі гарачай. Вучні паказалі добрую гульню. Невялікімі, але ўпэўненымі крокамі валейбол становіцца ў нашай школе ўсё папулярней.