Удзел у дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы"

04.01.2024

У рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" 04.01.2024 года навучэнцы ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" і супрацоўнікі СДК "Кухчыцы" павіншавалі з Новым годам 2024 і ўручылі салодкія падарункі пажылым людзям, наведаўшы Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Заляшаны.