Міншчына спартыўная. Зіма

30.12.2023

30.12.2023 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у Кухчыцкай сярэдняй школе Клецкага раёна для 5-7 класаў прайшлі спартыўныя эстафеты "Усё пра спорт" пад дэвізам "Скажам спорту – да". Навучэнцы спаборнічалі ў рухомых гульнях і спартыўных эстафетах, дзе кожны стараўся з усіх сіл прыйсці да фінішу першым. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя!