Святочнае прадстаўленне "Навагодняя казка"

29.12.2023

Для навучэнцаў аздараўленчага лагера "Зімовая казка" і выхаванцаў дашкольнай адукацыі работнікі СДК "Кухчыцы" падрыхтавалі святочнае прадстаўленне "Навагодняя казка". У госці ва ўстанову адукацыі прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка са сваімі чароўнымі жывёламі. Прадстаўленне прайшло ў чароўнай атмасферы, напоўненай цікавымі конкурсамі, гульнямі, танцамі. У дзяцей засталіся яркія ўражанні і адчуванне навагодняга свята.