6 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

30.12.2023

Падчас хвілінкі бяспекі "Бяспека на лёдзе" дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін на лёдзе і правіламі навучання асновам бяспекі жыццядзейнасці.

У апошні дзень лагернай змены выхаванцы паўдзельнічалі ў пазнавальным мерапрыемстве "Падарожжа на сняжынках", падчас якога пазнаёміліся з традыцыямі сустракаць Новы года ў розных краінах свету.

У спартыўных спаборніцтвах "Мы-разам!" выхаванцы лагера праявілі свой спрыт і смеласць.

Затым навучэнцы пачалі актыўна майстраваць святочныя маскі для ўдзелу ў танцавальна-забаўляльнай праграме "Зоркі зімовага гарадка", прысвечанай закрыццю лагернай змены, падчас якой усе вучні атрымалі памятныя падарункі і пакінулі лагер у выдатным настроі.

Вось так і скончыліся нашы зімовыя прыгоды. Наперадзе Новы год і Каляды!

Няхай ва ўсіх спраўдзяцца ўсе мары і пажаданні, і хай усе будуць здаровыя!