5 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

29.12.2023

Перадапошні пяты дзень "Дзень усмешак" аздараўленчага лагера "Зімовая казка" была адкрыта хвілінкай бяспекі "Правілы абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі", дзе дзеці разам з выхавальнікам у гульнявой форме разыгрывалі сітуацыі, звязаныя з бяспечнай жыццядзейнасцю дзяцей.

У першай палове дня навучэнцы паўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве "Эстафеты здароўя". Рухомыя гульні ў спартыўнай зале прынеслі дзецям добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Далей для вучняў КУП "Мінаблкінавідэапракат" аддзел па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Клецкага раёна арганізаваў прагляд фільма "Баба-Яга ратуе свет".

Для навучэнцаў аздараўленчага лагера "Зімовая казка" работнікі СДК "Кухчыцы" падрыхтавалі святочнае прадстаўленне "Навагодняя казка". У госці ва ўстанову адукацыі прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка са сваімі чароўнымі жывёламі. Прадстаўленне прайшло ў чароўнай атмасферы, напоўненай цікавымі конкурсамі, гульнямі, танцамі. У дзяцей засталіся яркія ўражанні і адчуванне навагодняга свята.

У другой палове дня выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў акцыі «Пакарміце птушак зімой».