4 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

28.12.2023

Чацвёрты дзень "Дзень інтэлектуалаў" аздараўленчага лагера "Зімовая казка" Кухчыцкай сярэдняй школы яшчэ бліжэй набліжаў рабят да доўгачаканага Новага года.

Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі "Правілы паводзін зімой падчас моцнага ветру, снегападу".

Далей была арганізавана экскурсія ў Клецкі цэнтр бяспекі. Дзеці атрымалі шмат патрэбнай і карыснай інфармацыі аб тым, як дзейнічаць у самых розных надзвычайных сітуацыях, наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі цэнтра бяспекі, дзе змаглі яшчэ раз паўтарыць правілы, якія неабходна выконваць дома. Супрацоўнік РАНС нагадала дзецям аб правілах паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд.

Навучэнцы паўдзельнічалі ў спартыўным конкурсе "Пераднавагодняе падарожжа". Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах "Хто далей?", "Самы трапны", "Будуем крэпасць". У выніку мерапрыемства атрымалі масу эмоцый і зарада энергіі.

У завяршэнні дня вучні прагледзелі мультфільм "Навагоднія прыгоды" і пайшлі дадому з выдатным настроем.