3 дзень аздараўленчага лагера "Зімовая казка"

27.12.2023

Трэці дзень "Дзень бяспекі" аздараўленчага лагера на базе нашай установы адукацыі пачаўся з правядзення хвілінкі здароўя "Правілы абыходжання з агнём", падчас якой дзецям нагадалі, як бяспечна абыходзіцца з агнём і як паводзіць сябе, калі побач пачнецца пажар. Навучэнцы паўтарылі тэлефоны экстранных службаў.

Затым навучэнцы пачалі актыўна маляваць "Зімовыя ўзоры". Вучні ўспаміналі і распавядалі пра тое, што бачылі ўзоры на вокнах дома, на вокнах аўтатранспарту, і паспрабавалі перанесці ўзоры на ліст паперы.

Прайшлі ярка і насычана загадкі з "куфэрка", дзе навучэнцы з задавальненнем разгадвалі загадкі і вырашалі рэбусы.

З мэтай фарміравання ўмоў для эмацыйнага адпачынку выхаванцам лагера было прапанавана прыняць удзел у каманднай гульні-віктарыне "Гатоўнасць 101", падчас якой дзецям нагадалі аб правілах бяспекі дома, на вуліцы, прычынах узнікнення пажараў і правілах паводзін дзяцей у такой сітуацыі. Школьнікі ўважліва слухалі, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў віктарыне.

Спартыўнае свята «З Новым годам» для дзетак нашага лагера складалася з эстафет "Мех з падарункамі", "Снегавік", "Ялінка", "Зайка". Як заўсёды субота была насычаная, цікавая і спартыўная.

У завяршэнне дня дзеці разам з выхавацелямі падвялі вынікі, дзе дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праведзенага ў лагеры часу.