Фізкультурная забава ў дашкольнай групе

27.12.2023

27 снежня ў дашкольнай групе прайшлі зімовыя забавы. У госці да дзяцей завітала Баба Яга. Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах і гульнях. За актыўны ўдзел Баба Яга ўзнагародзіла кожнага медаллю. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.